Штогод у першую нядзелю верасня ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Свята сімвалізуе адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстроўвае гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі.
Нагадаем, упершыню святочныя мерапрыемствы прайшлі ў старажытным горадзе Полацку ў 1994 годзе. У наступныя гады сталіцамі Дня пісьменства станавіліся такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў. У 2017 годзе ў сувязі з 500-годдзем беларускага кнігадрукавання сталіцай свята зноў быў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. У наступным годзе юбілейны, XXV Дзень беларускага пісьменства, прымала Іванава Брэсцкай вобласці, а ў 2019 годзе – Слонім Гродзенскай вобласці, адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў, старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця. У 2020 годзе цэнтрам свята пісьменства былі Бялынічы Магілёўскай вобласці, у 2021-м – Капыль, што на Міншчыне, па-свойму ўнікальны літаратурны цэнтр краіны: больш за паўсотню вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – ураджэнцы Капыльскага краю. У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Добрушы – горадзе, вядомым з XVI стагоддзя, дзе былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца народны пісьменнік, Герой Сацыялістычнай Працы Іван Шамякін. У 2023 годзе эстафету пераняў Гарадок на Віцебшчыне – радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара самага папулярнага твора нацыянальнай літаратуры ў ХIХ стагоддзі знакамітай паэмы “Тарас на Парнасе”, дзе і прайшоў юбілейны ХХХ Дня беларускага пісьменства. У мінулым годзе сталіцай свята беларускага пісьменства быў горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.
Сёлета 6 і 7 верасня Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Лідзе на Гродзеншчыне. Гэты старажытны горад вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі найперш сярэдневяковым замкам – унікальным помнікам абарончага дойлідства XIV ст., які быў закладзены вялікім князем Гедзімінам у 1323 годзе. Услед за будаўніцтвам замка пачаў разрастацца і горад Ліда. Паступова Лідскі замак стаў не толькі адным з першых мураваных замкаў на беларускіх землях, але і правобразам сусветна вядомага Мірскага замка, які праз два стагоддзі пабудаваў намеснік Ліды князь Юрый Ільініч. Ужо ў XV-XVI ст.ст. горад стаў значным цэнтрам рамёстваў і гандлю, ён меў трываалыя сувязі з Вільняй, Наваградкам, Мінскам і асабліва з Полацкам, адкуль завозілі тканіны і металы.
Багатая 800-гадовая гісторыя Лідчыны насычана шматлікімі трагічнымі і гераічнымі падзеямі. Нягледзячы на гэта, край багаты рознымі славутасцямі. Шмат якіх вядомых людзей даў ён свету. Ураджэнцамі Лідскага краю з'яўляюцца яркія асобы беларускай культуры – паэтэса Данута Бічэль-Загнетава і пісьменнік Віктар Праўдзін. Сваё імя ў гісторыю горада і ўсёй краіны назаўсёды ўпісаў – таленавіты паэт і літаратуразнавец, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі Валянцін Таўлай. Дарэчы, у Дзень беларускага пісьменства будзе адкрыты помнік майстру слова і сапраўднаму патрыёту.
Ліда – малая радзіма не толькі вядомых беларускіх навукоўцаў, спартсменаў, ваенных, палітычных і грамадскіх дзеячаў, але і замежных.
Сярод галоўных тэм свята стануць 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзе з моманту выдання першай кнігі на беларускай зямлі – славутага «Апостала» Францыска Скарыны, Рэспубліканскі Год добраўпарадкавання, круглыя даты з дня нараджэння выдатных дзеячаў беларускай літаратуры.
Жыхароў і гасцей Ліды таксама чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.
Ключавыя падзеі – афіцыйнае адкрыццё свята, узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі і «Лідскія чытанні» — адбудуцца 6 верасня. У рамках Дня беларускага пісьменства Мінінфарм традыцыйна арганізуе Фестываль кнігі і прэсы.
Традыцыйна ў Дзень беларускага пісьменства ўдзельнікі і госці свята змогуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў.