Адшукалі папараць-кветку
У нядзелю, 6 ліпеня гарадскі парк культуры і адпачынку напоўніўся атмасферай сапраўднага чараўніцтва. Там адзначалі свята Купалле, якое ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці
і сімвалізуе яднанне чалавека з прыродай.
Наблізіцца да народных вытокаў жыхарам і гасцям горада дапамагла святочная праграма “Купальскія забавы”, падрыхтаваная супрацоўнікамі культуры. Гучалі народныя песні, а тэатралізаваная пастаноўка “На Івана, на Купалу” сабрала ля галоўнай сцэны мноства гледачоў, якія з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях і конкурсах.
Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку, якая, паводле павер’я, прыносіць шчасце. Спадзяемся, што ў дзяўчат-сябровак Дашы, Аліны, Машы і Сафіі, якія яе адшукалі, яно будзе!
Непадалёк ад сцэны працавала “Купальская лаўка”, дзе можна было набыць купальскія вянкі і абярэгі. Прыемна адзначыць, што народныя традыцыі ў нашым раёне не толькі жывуць, але і карыстаюцца папулярнасцю. За купальскімі вянкамі выстраілася цэлая чарга з дзяўчат і жанчын. Калектывы Беразнянскага сельскага клуба, экацэнтра, Дудзіцкага цэнтра народных рамёстваў і Варатынскага СДК ледзь паспявалі плесці святочныя аксэсуары з жывых кветак і траў.
Вясёлы тон мерапрыемству задавалі вакальныя ансамблі “Медуніца” Антонаўскага СДК, “Весялухі” Варатынскага СДК і “Чапурушкі” раённага Дома культуры. Выставы народных рамёстваў падрыхтавалі майстрыхі Халодніцкага сельскага клуба-бібліятэкі і Варатынскага СДК.
Кульмінацыяй свята, як і стагоддзі таму, стаў абрад запускання вянкоў на ваду і запальванне купальскага вогнішча. Менавіта агонь лічыцца сімвалічным увасабленнем магутнасці сонца. Існуе павер’е, што ў купальскім вогнішчы можна спаліць усе нягоды.
“Разгарайся, купальскі касцёр, і іскрыся,
Падыходзь, народ, весяліся,
Смех і песні гучаць хай да зор,
Разгарайся, іскрыся, касцёр!” – зазывалі дзяўчаты-купалінкі ўдзельнікаў свята. А пасля таго, як вогнішча ўспыхнула, усіх запрасілі на купальскую танцавальную праграму.
– Купалле – адно з тых святаў, што нагадвае нам пра нашы карані, пра нашу культуру, – падзялілася сваімі ўражаннямі адна з удзельніц свята калінкавічанка Святлана. – Тут збіраюцца ўсе: і моладзь, і людзі старэйшага пакалення. Мы разам успамінаем традыцыі. Гэта вельмі важна для захавання нашай ідэнтычнасці і папулярызацыі беларускай культуры. Традыцыі дазваляюць маладому пакаленню даведацца больш пра сваіх продкаў, пра іх звычаі і вераванні. Яны вучаць шанаваць прыгажосць роднай прыроды і паважаць культуру свайго народа.