Воскресенье, 19 апреля, 2026

Радио

Дзеруны - “Бульбяны хіт” Масленіцы

Наш народ захоўвае мноства яркіх святаў і самабытных народных традыцый. Сярод іх Масленіцаадно з самых відовішчных і любімых урачыстасцяў. І сёння, як і ў спрадвечныя часы, яна сустракае ўсіх з нястомнай гасціннасцю і шчодрасцю, водарамі сытных і смачных пачастункаў. І гаворка тут ідзе не толькі пра масленічныя белыя бліны.

Асаблівае месца ў скарбніцы старадаўняй нацыянальнай кухні, непарыўна звязанай з Масленіцай, займаюць дранікі – залацістыя бліны з таркаванай бульбы.

У аграгарадку Казловічы Масленіца разгарнулася ва ўсёй сваёй пышнасці. Работнікі сельскай бібліятэкі і сельскага Дома культуры запрасілі аднавяскоўцаў на задорную гульнявую праграму. Яны з захапленнем распавядалі пра вытокі свята, яго звычаі, вясёлыя гульні і народныя забавы, тлумачылі, чаму масленічны блін – гэта не проста ласунак, а сімвал залатога сонца і вясны.

Госці свята з радасцю гулялі ў гульні, з азартам адгадвалі загадкі пра бліны, сонца і абуджэнне вясны. Вельмі спадабаўся ўдзельнікам свята конкурс па прыгатаванню дранікаў “Дранікі. Дзеруны. Аладкі”, які стаў “фішкай” праграмы, сапраўдным “хітом”.

Завяршылася свята дэгустацыяй прыгатаваных дзеруноў.

Духмяны водар смажанай бульбы, азарт, вяселле, песні, гульні – усё гэта разам стварыла тую самую непаўторную атмасферу шырокай Масленіцы, якую так шанавалі нашы продкі.

Баннер Telegram канала