Понедельник, 20 апреля, 2026

Радио

Наша Яўгенія Букетава ў фінале абласнога конкурсу прыгажосці і таленту

У пачатку лістапада ў Гомельскім Цэнтры моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” адбыўся адборачны этап абласнога конкурсу прыгажосці і таленту “Маленькая прыгажуня” сярод таленавітых дзяўчат ва ўзросце 8-10 гадоў з прыгожымі знешнімі дадзенымі.

Паспрабаваць свае сілы на кастынг паехала і наша зямлячка – дзевяцігадовая калінкавічанка Яўгенія Букетава.

Дзяўчынкі паказвалі журы візітоўку, дэфіле, адказвалі на пытанні і дэманстравалі свае таленты ў творчым нумары. Яўгенія чытала верш, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Дзяўчынка з 4 гадоў займаецца ў мадэльным агенцтве, прыгожа спявае, займаецца вакалам у СШ №2, дзе вучыцца ў 3 класе.

На днях стала вядома, што наша зямлячка з поспехам прайшла ў фінал конкурсу. Пажадаем Яўгеніі Букетавай перамогі і будзем трымаць за яе кулачкі!

Баннер Telegram канала