Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

Як у Гарбавічах дзеўку сваталі


У апошнюю суботу жніўня ў Гарбавічах панавала атмасфера сапраўднага свята. Там адбыўся доўгачаканы Дзень вёсак Гарбавічы і Турцэвічы. Жыхары з гонарам віншавалі свой агульны дом, зямлю, якая стала калыскай для многіх пакаленняў, захоўвае памяць продкаў і з’яўляецца залогам будучыні. Для вяскоўцаў няма больш высакароднай справы, чым апрацоўваць гэтую зямлю, укладваць у яе душу, верыць у яе сілу.

Сучаснае аблічча вёсак – гэта вынік сумесных намаганняў усіх іх насельнікаў, людзей розных узростаў, прафесій і інтарэсаў. Таму Дзень вёскі – гэта не проста нагода для свята, але і магчымасць выказаць удзячнасць самым працалюбівым, адзначыць тых, хто ўносіць асаблівы ўклад у развіццё роднага краю, парадавацца поспехам сапраўдных захавальнікаў зямлі.

Традыцыйна свята суправаджалася цёплымі словамі віншаванняў, заслужанымі ўзнагародамі і шчырымі пажаданнямі. З прывітальным словам да аднавяскоўцаў звярнулася старшыня Гарбавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Ірына Шуляк. Яна пазычыла ўсім моцнага здароўя, міру, шчасця і дабрабыту.

80-годдзе Вялікай Перамогі адзначылася ў Гарбавічах значнай падзеяй: 9 мая ў мясцовым сельскім доме культуры была адкрыта новая экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. Стварэнне выставы стала магчымым дзякуючы ініцыятыве і актыўнай пазіцыі жыхара вёскі Мікалая Жураўскага. Яго глыбокая павага да гісторыі і імкненне захаваць памяць аб подзвігу землякоў, як загінуўшых, так і тых, хто вярнуўся з вайны, заслугоўвае падзякі.

На Дні вёскі ўшаноўвалі тых, хто сваёй працай штодня ўносіць уклад у росквіт роднай зямлі. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас прадстаўнікоў важных прафесій у сельскай гаспадарцы: механізатараў, жывёлаводаў, аграномаў. Іх стараннасць і адданасць справе дазваляюць сялу і сёння жыць і развівацца.

Не забыліся пра тых, хто стаяў ля вытокаў сельскай гаспадаркі і сваёй шматгадовай працай заклаў трывалы падмурак для будучых пакаленняў. Ветэранам аграпрамысловага комплексу адрасавалі самыя цёплыя словы ўдзячнасці і павагі за іх бясцэнны вопыт і самаадданую працу. Іх уклад у развіццё вёскі назаўжды застанецца ў памяці жыхароў.

Пад апладысменты прысутных на сцэну запрасілі ветэранаў працы гаспадаркі, якія ўжо адзначылі 80-гадовыя юбілеі і старэйшых. Гэта былі Марыя Бык, Лідзія Ігнаценка, Таццяна Сулік, Аркадзь Яўсеенка, Марыя Змушка, Ганна Кашкова, Марыя Новік, Ніна Маркоўская і Леанід Герасіменка. Ад імя кіраўніцтва ААТНеначскае і ўсіх прысутных на свяце ветэранаў павіншавала інспектар аддзела кадраў Алена Пянько і ўручыла ім ўзнагароды, выказаўшы глыбокую ўдзячнасць за шматгадовую працу і неацэнны ўклад у развіццё гаспадаркі.

Асобна адзначылі перадавікоў, якія і сёння з поўнай аддачай працуюць у ААТ Неначскае. Гэта аператар машыннага даення Таццяна Змушко, жывёлаводы Алена Бурцава і Наталля Шпыркова, а таксама трактарысты-машыністы Фёдар Місючэнка і Іван Бурцаў.

Вялікую ўдзячнасць выказалі індывідуальным прадпрымальнікам: Мікалаю Змушка, яго цёсцы, яшчэ аднаму Мікалаю Змушка, Уладзіміру Цыбулічу, Наталлі Кругловай і Мікалаю Антановічу. Іх падтрымка і гатоўнасць прыйсці на дапамогу сельскаму савету і ўсім жыхарам заслугоўваюць самай шчырай падзякі.

На свяце вёскі не забыліся і пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё выхаванню падрастаючага пакалення. Асаблівыя словы падзякі і нізкі паклон прагучалі ў адрас ветэранаў педагагічнай працы. Для іх ушанавання на сцэну была запрошаная дырэктар Гарбавіцкай СШ Алена Кастрыца. Валянціна Тарынская, Ніна Сулік, Надзея Цішкова, Кацярына Маркоўская, Людміла Шыла, Ніна Еўтушэнка, Галіна Змушка і Ніна Мішота былі адзначаны Падзячнымі лістамі і сертыфікатамі ад аддзела адукацыі і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Удзялілі ўвагу і супрацоўнікам аховы здароўя. Жыхары вёскі выказалі падзяку загадчыцы Турцэвіцкім ФАПам Алене Змушка, а таксама ветэранам працы Вользе Яцко і Таццяне Маркоўскай за іх шматгадовую працу і неацэнны ўклад у здароўе вяскоўцаў.

З асаблівай павагай ушаноўвалі тых, хто прысвяціў сваё жыццё захаванню і прымнажэнню лясных багаццяў. Для ўручэння ўзнагарод запрасілі на сцэну намесніка кіраўніка Калінкавіцкага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Вольгу Алісейку, каб яна ўручыла падзякі ветэранам Гарбавіцкага лясніцтва Мікалаю Ляўкоўскаму, Галіне Змушка і Раісе Змушка.

На Дні вёскі віншавалі і прадстаўнікоў гандлёвай сферы – Нэлю Змушка, Галіну Верамееву, Надзею Варабей, Святлану Цітову і Надзею Журавель; работнікаў аддзялення паштовай сувязі Алену Бойку і Вольгу Змушка. Падзячным лістом і падарункам Калінкавіцкага РУПС «Белпошта» адзначылі ветэрана паштовай сувязі Ганну Змушка.

Святы не могуць адбывацца без работнікаў культуры. Менавіта яны сваёй творчасцю запальваюць сэрцы і ствараюць атмасферу сапраўднай урачыстасці. Таму на Дні вёскі ўшаноўвалі і ветэранаў працы сферы культуры Валянціну Пячэрскую, Галіну Змушка, Галіну Засінец, Ніну Змушка і Алену Жураўскую.

Вядома, успомнілі і пра тых, хто пражыў доўгае і насычанае жыццё ў сваёй роднай вёсцы. З асаблівай павагай адзначылі самых старэйшых жыхароў 95-гадовага Міхаіла Мікалаевіча Малашчанку і 91-гадовую Ганну Адамаўну Кашкову.

Былі адзначаны на свяце і шматдзетныя сем'і Раманчукі і Каратавы. Ім былі ўручаны сертыфікаты ад Гарбавіцкага сельсавета дэпутатаў.

Сёлета дзве юных жыхаркі вёскі пайшлі ў первы клас. Ксеніі Іжэкенавай і Ганне Рудзеня таксама ўручылі сертыфікаты.

З асаблівым гонарам вядучыя абвясцілі імёны тых, хто сёння нясе службу ў шэрагах нашых Узброеных Сіл. Гэта Раман Губар і Дзмітрый Змушка. Шчырую падзяку за выдатнае выхаванне сыноў, якія выбралі шлях абароны Радзімы, выказалі іх бацькам.

Падзячнымі лістамі за лепшыя сельскія падворкі былі ўзнагароджаны Кацярына Цыбуліч, Алена і Іван Агароднік.

Мікалай Змушка і Галіна Засінец атрымалі падзякі ад Калінкавіцкага райсавета дэпутатаў і падарункавыя сертыфікаты ад сельсавета за дапамогу ў добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Музычная праграма, падрыхтаваная таленавітымі артыстамі і калектывамі мастацкай самадзейнасці Гарбавіцкага і Шыіцкага СДК, а таксама раённага Дома культуры, стала выдатным дадаткам да цырымоніі ўзнагароджання. Завяршыў канцэртную частку цікавы спектакль «Як у Гарбавічах дзеўку сваталі».

Баннер Telegram канала