Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

Зямля бацькоў – цудоўная зямля: сыродцы адсвяткавалі Дзень аграгарадка

Зямля бацькоў – цудоўная зямля: сыродцы адсвяткавалі Дзень аграгарадка
  IMG_7452 У апошнюю суботу жніўня жыхары аграгарадка Сырод адзначылі свята сваёй малой радзімы, якое было прысвечана Году гістарычнай памяці. IMG_7454 IMG_7460 IMG_7481 IMG_7488 IMG_7447 На плошчы працавалі гандлёвыя кропкі і летняе кафэ, дзіцячыя атракцыёны і батуты, смажыліся шашлыкі, гатавалася юшка, цукровая вата і салодкі папкорн. Каля святочнай сцэны раскінуўся горад майстроў з выставамі работ мясцовых умельцаў. Шчырае захапленне вызвалі вышытыя бісерам карціны Васіля Севярына (пра таленавітага сыродца і яго незвычайнае захапленне мы абавязкова напішам у бліжэйшы час). Сыродская базавая школа і дзіцячы садок прапанавалі ўдзельнікам і гасцям свята набыць арыгінальныя сувеніры, вырабленыя ўмелымі рукамі педагогаў і навучэнцаў. IMG_7491 IMG_7493  IMG_7498 IMG_7504 IMG_7508 IMG_7512 З днём аграгарадка жыхароў і гасцей Сырода павіншавала старшыня сельвыканкама Таццяна Барысенка, якая адзначыла, что гэтае свята аб’ядноўвае ўсіх тых, хто нарадзіўся, жыве і працуе ў прыгожым агульным доме пад назвай Сырод, галоўнае багацце якога – людзі – самыя шчырыя, самыя добрыя, самыя працалюбівыя. Таццяна Рыгораўна пажадала ўсім дабрабыту, моцнага здароўя, цяпла, радасці і добрага настрою. Урачыстую частку свята працягнула цырымонія ўзнагароджвання. Падзячныя лісты райвыканкама за актыўную грамадзянскую пазіцыю, супрацоўніцтва і ўдзел у рашэнні пытанняў добраўпарадкавання аграгарадка атрымалі Рыгор Дулуб і Уладзімір Парфянюк, а таксама шмадзетная сям’я Думіч – пераможца раённага этапа рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”. IMG_7518 IMG_7523 IMG_7524 IMG_7526 IMG_7536 IMG_7544 Падзячны ліст райсавета дэпутатаў – Тамара Жыліна, Святлана Севярын і пераможцы конкурса “Лепшы сельскі падворак” Наталля Амяльчук, Марыя Жук і Вольга Малашчанка. Трэба адзначыць, што аграгарадок Сырод па выніках мінулага года стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу добраўпарадкавання населеных пунктаў у намінацыі “Аграгарадкі”. Пераходзячы вымпел і грашовую прэмію на далейшае добраўпарадкаванне населенага пункта губернатар вобласці Іван Крупко ўручыў старшыні Сыродскага сельвыканкама напярэдадні свята. Вядучыя мерапрыемства – Тамара Жыліна з дачкой Вікторыяй Змушка - выказалі словы ўдзячнасці за мірнае неба ветэранам, партызанам і працаўнікам тылу, якія аддалі сваё жыццё дзеля міру і свабоды на роднай зямлі. Памяць загінуўшых удзельнікі свята ўшанавалі хвілінай маўчання. Выказалі словы ўдзячнасці землякам-афганцам, якім у мірны час давялося ваяваць у гарачых кропках. Ушанавалі на свяце старажылаў, самага малодшага жыхара, юбіляраў. IMG_7552 IMG_7553  IMG_7578 IMG_7590 IMG_7594 IMG_7596   IMG_7617 IMG_7625 Асобным блокам свята стала віншаванне ветэранаў працы сельскай гаспадаркі, з прывітальным словам да якіх звярнуўся старшыня СВК “Дружба-Аўцюкі” Сяргей Даўгялла. Падарункі ад гаспадаркі і прафсаюзнага камітэта атрымалі 54 ветэраны працы. Не забыліся ў сельгаскааператыве і пра ветэранаў-юбіляраў гэтага года. IMG_7630 IMG_7634  IMG_7643IMG_7647 IMG_7665 IMG_7688 IMG_7692 IMG_7700 Потым віншавалі ветэранаў педагагічнай працы, падзячныя лісты якім уручыла начальнік аддзела адукацыі Інна Губар. IMG_7727 IMG_7730 IMG_7741 IMG_7743 IMG_7753 IMG_7760 Атрымалі віншаванні з падарункамі і ветэраны другіх галін – ад пошты, аддзела культуры, ЦРБ, ТЦСАН, раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын. IMG_7768 IMG_7769 IMG_7772 IMG_7780 IMG_7785 IMG_7793 IMG_7800 Цудоўны настрой удзельнікам свята стваралі народны вакальны ансамбль “Галасы Калінкавіч”, Марыя Грыгарыца і Наталля Новікава, Аляксандр Клімовіч, таленавітыя вучні Сыродскай школы, дзіцячы вакальны ансамбль “Вясёлка”. IMG_7816 IMG_7818 IMG_7822 IMG_7826 IMG_7830 Таццяна КАПІТАН. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.  
Баннер Telegram канала