Воскресенье, 26 апреля, 2026

Радио

НАША «ЗАЛАТАЯ ЛІЦЕРА»

НАША «ЗАЛАТАЯ ЛІЦЕРА»

Днямі з удзелам Прэзідэнта Беларусі ў Магілёве праходзіў Форум медыйнай супольнасці Беларусі. У дваццаты раз ён сабраў больш за тысячу журналістаў, кіраўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, блогераў экспертаў і спецыялістаў у вобласці камунікацый.
Традыцыйна на Форуме прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаурэатаў Нацыянальнага конкурса «Залатая Ліцера». Прыемна адзначыць, што гэтай высокай і прэстыжнай узнагародай сёлета адзначана рэдакцыя нашай раённай газеты «Калінкавіцкія навіны». А менавіта праект «На беразе мора Герадота. Вандроўкi па Калiнкавiцкай зямлi»  ў намінацыі «Лепшыя матэрыялы культуралагічнай, гісторыка-краязнаўчай тэматыкі», ідэйным натхняльнікам якога стаў заўчасна памерлы Іван Іванавіч Гарыст. Узнагароду галоўнаму рэдактару Таццяне Аргуновай-Века ўручыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.
Баннер Telegram канала