Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

ПРАГРАМА XII рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі»

ПРАГРАМА XII рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі»

Дата правядзення:
18 - 19 ліпеня

18 ліпеня

20.00 – выступленні творчых калектываў - удзельнікаў фестывалю ў населеных пунктах Калінкавіцкага раёна: М. Аўцюкі, В. Аўцюкі, Сырод, Каплічы, Бабровічы,  Юравічы.

19 ліпеня
вёска Вялікія Аўцюкі, вуліца Школьная

12.00 – прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, арганізатараў, удзельнікаў і гасцей фестывалю ў Вялікааўцюкоўскім сельскім клубе-бібліятэцы.

12.30 – 13.00  –  праходжанне аўцюкоўскай мытні «Умееш смяяцца – праходзь, не ўмееш – плаці».

13.00 – 13.40 – урачыстае адкрыццё ХІI рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі». Шэсце-парад і прывітанне-віншаванне творчых дэлегацый - удзельнікаў фестывалю з Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
 
13.40 – 14.40  – конкурс тэматычных падворкаў «Аўцюкіфільм».

15.00 – 18.30  – конкурсныя праграмы калектываў-удзельнікаў і індывідуальных выканаўцаў «Неверагодныя прыгоды іншаземцаў у Аўцюках» у намінацыях: «Гумарыстычныя гісторыі «Брашы – ды меру знай», «Інструментальны конкурс «Я дрынчу на чым хачу», «Прыпеўка «Што я бачу, тое спяваю…», «Размоўны жанр. Анекдот. Байка», «Гумарыстычны касцюм «Модныя аўцюкоўцы».

19.00 – 20.20 – канцэртная праграма «Варанішча-Шоу»; Рэтра Вумен Трыо «Ружовыя ружы».

20.30 – 21.30 – узнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё фес-тывалю.

21.30 – 23.00 – гала-шоу ўдзельнікаў і  пераможцаў чацвёртага сезона народнага праекта «КаверХорШоу».

23.00 – «Феерверк грандыёзны – для Аўцюкоў сур’ёзны».

З 12.00 у вёсцы Вялікія Аўцюкі
працуюць:
● аўцюкоўская мытня;
● гандлёвыя рады;
● тэматычныя падворкі;    
● аўцюкоўскае таксі;
● аўцюкоўскія спартыўныя гульні;
дзіцячая пляцоўка «Аўцючаняты»;
● выстава стылізаванай аўтамотатэхнікі «Аўцюкоўскія драндулеты»;
выстава фотаздымкаў «Аўцюкоўская фотасушка»;
● выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Горад майстроў».

Баннер Telegram канала