Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі” зноў сустракае гасцей! Запрашаем!

Пакуль будзем смяяцца – будзе хацецца жыць
Вёскі Малыя і Вялікія Аўцюкі лічацца своеасаблівай сталіцай гумару на Беларусі. А таму тут з 1995 года праводзіцца рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі”, на які традыцыйна з’язджаюцца тыя, хто разумее і ўмее ацаніць добры жарт, любіць пасмяяцца.
18-19 ліпеня вясёлыя і гаваркія аўцюкоўцы, якія лічаць, “што пакуль будзем смяяцца – будзе хацецца жыць”, ветліва, гасцінна, з іскрамётнымі жартамі сустракаюць удзельнікаў і гасцей ХIІ фестывалю.  
У праграме шмат гумару, музыкі і скокаў, рагатухі і аўцюкоўскіх прысмакаў, яскравых выступленняў і вясёлых конкурсаў. А таксама – канцэртная праграма “Варанішча-Шоу”, гала-шоу ўдзельнікаў і пераможцаў чацвёртага сезона народнага праекта “КаверХорШоу”, святочны феерверк.
Чым ляжаць дома на канапе, прыязджайце лепш у Вялікія Аўцюкі – не пашкадуеце!!!
Баннер Telegram канала