Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

Замест пошліны — добры настрой і востры жарт

Праход праз аўцюкоўскую мытню – тая яшчэ хохма. Абавязкова загадзя прызапасьце анекдот, жарт, прыпеўку і , канешне, усмешку да вушэй. Яны спатрэбяцца, каб улагодзіць “строгіх” мытнікаў, якія, калі жартаваць, спяваць ці смяяцца не ўмееш, імкнуцца не дапусціць на фестываль.
Не падрыхтаваліся? Тады лавіце некалькі жартаў на выбар!

Бабуля без акуляраў з цікавасцю зазірае ў каляску: “Якія цудоўныя двайняты! Абодва хлопчыкі?” У адказ: “Не, толькі той, што злева, справа – дыня”.

Намякала мужыку пра падарунак на дзень нараджэнне: ножкай лёгенька націскаеш, а там ужо сто. І што вы сабе думаеце? Шалі, дурань, падарыў.

- Глядзіць муж тэлевізар. Раптам чуе ціхі голас жонкі: “Не мілы, сёння не магу”. Тут жа бяжыць у пакой да жонкі: “Гэта ты па тэлефону размаўляла?”. “Не. Гэта я жаночы часопіс чытаю, 50 розных выказванняў. Побач з гэтым, напрыклад, напісана, што муж прыбяжыць, нават калі вельмі заняты. І пабач жа — не схлусілі!”
Баннер Telegram канала