Воскресенье, 19 апреля, 2026

Радио

Бабровічы весела адзначылі свята вёскі

Бабровічы весела адзначылі свята вёскі
IMG_0001 копия Свята Бабровічаў 12 верасня сабрала разам землякоў, прадстаўнікоў розных пакаленняў, людзей працавітых, цікавых, прыгожых, натхнёных думкамі і справамі, прысвечанымі ёй – малой радзіме. IMG_8778 копия IMG_8780 копия Шматлікія гледачы сабраліся на пляцоўцы ў цэнтры вёскі. Тут - гандлёвыя палаткі, гульні для дзяцей. Былі прадстаўлены жыхарам і гасцям тэматычныя падворкі ад дзіцячага садка і школы, дзе можна было пакаштаваць не толькі беларускія прысмакі, але і нацыянальныя стравы розных краін. І куды ні глянь: шчаслівыя твары людзей, якія  на адзін дзень забылі пра пастаянныя вясковыя клопаты. IMG_8781 копия IMG_8783 копия Бабровічы – выдатны населены пункт, са сваімі выдатнымі традыцыямі, са сваёй гісторыяй, выбітнымі землякамі, працоўнымі дасягненнямі, а галоўнае - з яго жыхарамі, дзякуючы якім ён становіцца сучасней, прыгажэй і ўтульней. IMG_8784 копия IMG_8785 копия Старшыня Гарочыцкага сельсавета Лілія Ражкова павіншавала жыхароў і ўраджэнцаў Бабровіч, спецыяльна прыехаўшых на малую Радзіму ў гэты ўрачысты дзень. Яна адзначыла, што традыцыя адзначаць свята вёскі стала добрай нагодай успомніць гісторыю роднага краю, ушанаваць вяскоўцаў, а таксама для аб’яднання яе насельнікаў. IMG_8793 копия IMG_8798 копия Радасць свята з вяскоўцамі раздзяліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Замосцік. За шматгадовую і добрасумленную працу, а таксама за актыўную жыццёвую пазіцыю ён уручыў Падзяку раённага Савета дэпутатаў сацыяльнаму працаўніку Аксане Дронік і намесніку загадчыка яслей-сада Валянціне Бягун.  Падзячнае пісьмо  Віктар Іванавіч уручыў памочніку старшыні сельсавета Людміле Малашчанка. IMG_8800 копия IMG_8803 копия Вядучыя свята на працягу некалькіх гадзін запрашалі землякоў то праслухаць чарговы музычны нумар, падрыхтаваны супрацоўнікамі Дома культуры, то павіншаваць апладысментамі кагосьці з працавітых або гаспадарлівых знаёмых. IMG_8806 копия IMG_8813 копия У дзень свята былі ўшанаваны многія жыхары Бабровічаў, якія самааддана працуюць на роднай зямлі, ведаюць цану хлеба і даражаць тым, што маюць. IMG_8816 копия IMG_8820 копия Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас тых, хто актыўна займаецца добраўпарадкаваннем прыдамавых тэрыторый. Падарункі на сцэне ўручылі Вячаславу Кузняцову і Наталлі Курыш, якія змаглі аб'яднаць жыхароў і за кошт уласных сродкаў уладкавалі ў двары шматпавярховак дзіцячую пляцоўку. Апладысменты былі адрасаваны і гаспадарам лепшых падворкаў Раісе Дубавец і сям'і Ганны і Васіля Харлан. IMG_8823 копия IMG_8824 копия На свяце былі адзначаны найстарэйшая жыхарка сельсавета Таццяна Садоўская і самы юны жыхар - Арсень Лаеўскі. IMG_8828 копия IMG_8830 копия Словы падзякі з вуснаў  кіраўнікоў і вядучых мерапрыемства прагучалі ў адрас усіх ветэранаў, якія прыклалі шмат сіл для развіцця гаспадаркі і дабрабыту вёскі. IMG_8836 копия IMG_8841 копия Успомнілі тых, хто зараз праходзіць тэрміновую службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Словы ўдзячнасці былі адрасаваныя воінам-інтэрнацыяналістам, шчасця і здароўя жадалі юбілярам. IMG_8843 копия IMG_8849 копия Прысутнічалі на свяце вёскі і шлюбныя пары-юбіляры, якія адзначылі сярэбранае вяселле, або 25 гадоў сумеснага сямейнага жыцця. Гэта Уладзімір і Ірына Друзік, а таксама Мікалай і Жана Грышан. Пажаданні здароўя, шчасця і кахання былі адрасаваныя Уладзіміру і Галіне Астапенка, якія адзначылі 50 гадоў сумеснага жыцця. Гучнымі апладысментамі віталі Анатоля і Неанілу Вячыных, якія разам ідуць па жыцці ужо 60 гадоў. IMG_8852 копия IMG_8854 копия Без увагі не засталіся і юныя гледачы. Памятныя падарункі былі ўручаны 16 дзецям, якія ў гэтым годзе пайшлі ў першы клас. Урачыстую клятву перад жыхарамі Бабровіч зачыталі хлопцы і дзяўчаты, якія папоўнілі шэраг піянераў. IMG_8858 копия IMG_8870 копия Скончылася свята канцэртам гасцей з Калінкавічаў Уладзіміра Жураўля і Рэната Клімовіча. Шчырыя лірычныя песьні перапляталіся з запальнымі танцавальнымі рытмамі. IMG_8872 копия IMG_8874 копия IMG_8875 копия IMG_8880 копия IMG_8884 копия IMG_8885 копия IMG_8896 копия IMG_8899 копия IMG_8900 копия IMG_8902 копия IMG_8904 копия IMG_8908 копия IMG_8910 копия IMG_8913 копия IMG_8915 копия IMG_8917 копия IMG_8924 копия IMG_8929 копия IMG_8937 копия IMG_8938 копия IMG_8945 копия IMG_8947 копия IMG_8952 копия IMG_8955 копия IMG_8964 копия IMG_8971 копия IMG_8972 копия IMG_8975 копия IMG_8977 копия IMG_8982 копия IMG_8984 копия IMG_8987 копия IMG_8998 копия IMG_9001 копия IMG_9004 копия IMG_9009 копия IMG_9017 копия IMG_9022 копия IMG_9025 копия IMG_9030 копия IMG_9032 копия IMG_9040 копия IMG_9043 копия IMG_9046 копия IMG_9057 копия IMG_9065 копия IMG_9067 копия IMG_9073 копия Святлана ПЯТРЭНКА. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.
Баннер Telegram канала