Понедельник, 20 апреля, 2026

Радио

Попрощались с зимой: Калинковичане отпраздновали масленицу

Попрощались с зимой: Калинковичане отпраздновали масленицу
IMG_6446 У мінулую суботу жыхары нашага раёна святкавалі Масленіцу. Свята, якое спакон вякоў сутракаюць у Беларусі гарой бліноў. Масленічны тыдзень – той час, калі пра розныя дыеты можна і нават трэба забыцца. IMG_6450 IMG_6454 IMG_6458 Святочныя гулянні традыцыйна разгарнуліся на гарадской плошчы, пачынаючы з 11 гадзін раніцы. У іх прынялі ўдзел мастацкія калектывы горада і раёна, грамадскія арганізацыі, установы адукацыі і культуры, прадпрыемствы. Жадаючых пагукаць вясну і праводзіць зіму гараджан і гасцей горада таксама падахвоцілася нямала. Тым больш, што і надвор'е ў суботу выдалася амаль вясновым. IMG_6464 IMG_6478 IMG_6488 Прадпрыемствы грамадскага харчавання падрыхтавалі для гасцей шырокі асартымент масленічных пачастункаў, сярод якіх, зразумела, былі і традыцыйныя бліны з шашлыкамі. Працавалі гандлёвыя кропкі і вулічныя міні-кавярні. IMG_6494 IMG_6502 IMG_6508 Акрамя прысмакаў былі прадугледжаны і відовішчы: розныя конкурсы, розыгрышы, фотазоны. На плошчы былі прадстаўлены выставы-кірмашы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, працавалі тэматычныя пляцоўкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях і БРСМ, дзіцячыя атракцыёны, праводзіліся спартыўныя гульні, конкурсы і забавы. IMG_6511 IMG_6518 IMG_6521 У рамках акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!” супрацоўнікі РАНС дэманстравалі пажарную аварыйна-выратавальную тэхніку і абсталяванне. Арганізавалі навучальную пляцоўку для дарослых і дзяцей. Кожны даведаўся шмат новага і цікавага аб бяспецы. IMG_6532 На ганку Калінкавіцкага Дома культуры разгарнулася тэатралізаванае прадстаўленне з выступленнямі калектываў мастацкай самадзейнасці РДК і клубнай сеткі раёна, дзіцячай школы мастацтваў і дзіцячай музычнай школы, устаноў адукацыі, ансамбляў “Альва” і “Чапурушкі”. Фальклорныя персанажы, якія сімвалізуюць першае вясновае свята – карабейнікі, Масленіца, Вясна, вясёлыя Цыганкі знаёмілі гасцей з гісторыяй Масленіцы, высвятлялі, што азначае кожны дзень масленічнага тыдня. Дзеці і дарослыя з задавальненнем гулялі з імі ў гульні, удзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, падпявалі артыстам, танцавалі. Словам, весяліліся ад душы, ды яшчэ і пачастункі за гэта атрымлівалі. IMG_6536 IMG_6541 IMG_6543 IMG_6549 IMG_6557 IMG_6559 IMG_6563 IMG_6568 IMG_6582 IMG_6585 IMG_6591 IMG_6596 IMG_6599 IMG_6618 IMG_6625 IMG_6628 IMG_6633 IMG_6634 IMG_6640 IMG_6643 IMG_6662 IMG_6674 IMG_6678 IMG_6679 IMG_6688 IMG_6691 IMG_6698 IMG_6705 IMG_6710 IMG_6713 IMG_6715 Адна з самых папулярных забаў - Масленічны слуп у гэтым годзе таксама карысталася папулярнасцю. Выпрабаваць сваю сілу ў пацешнай маладзецкай забаве падахвоцілася нямала ўдальцоў, але дабрацца да верхавіны і дастаць каштоўны прыз атрымалася далёка ў не кожнага. IMG_6718 IMG_6724 IMG_6728 IMG_6730 IMG_6734 IMG_6737 IMG_6738 IMG_6750 IMG_6756 IMG_6764 IMG_6783 IMG_6786 IMG_6790 IMG_6799 IMG_6814 IMG_6819 IMG_6823 IMG_6831 IMG_6838 IMG_6853 IMG_6857 IMG_6868 IMG_6870 IMG_6875 IMG_6881 IMG_6891 IMG_6898 IMG_6906 IMG_6921 IMG_6936 IMG_6941 IMG_6946 Павесяліўшыся і адведаўшы масленічных прысмакаў, гараджане рушылі на кульмінацыю свята - спальванне саламянага чучала Масленіцы, якое сімвалізуе зло, падман, усё цёмнае і нячыстае. Агонь жа, наадварот, нашы продкі лічылі святым, здольным ачысціць ад усяго дрэннага, напоўніць свет дабрынёй і шчасцем. Лічыцца, што разам з агнём сыходзіць і зіма. IMG_6983 IMG_6985 IMG_6996 IMG_7000 Так гэта, ці не, кожны вырашае сам. Але як толькі ўспыхнула чучала, вецер сціх, а на небе з’явілася сонейка. Так і было. Ці не дзіва? А яшчэ Масленічны тыдзень – пэўны рубеж. Пасля яго ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. IMG_7006 IMG_7027 IMG_9850 Таццяна КАПІТАН. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.
Баннер Telegram канала