Суббота, 25 апреля, 2026

Радио

Футбол на балоце, рэтрааўтамабілі, пенная вечарынка. Як у Даманавічах адсвяткавалі дзень вёскі

Футбол на балоце, рэтрааўтамабілі, пенная вечарынка. Як у Даманавічах адсвяткавалі дзень вёскі
Сяду на лаве дзедавай, што ля шашы стаіць. Тут, толькі тут даведаюся, як мне на свеце жыць… У апошнюю суботу жніўня марафон святкавання дзён вёсак, які традыцыйна стартаваў у сярэдзіне лета, дабраўся і да аграгарадка Даманавічы. Кожнае свята ўнікальнае па-свойму: арганізатары прыкладваюць шмат намаганняў, каб здзівіць адвяскоўцаў і гасцей, парадаваць іх чымсьці новым, цікавым, арыгінальным. Так было і ў Даманавічах. «З любоўю да людзей і да роднай зямлі», – пад такой назвай прайшло у аграгарадку свята малой радзімы. На галоўнай вуліцы, дзе размясціліся выставы рэтратэхнікі і сучасныя матацыклы ўдзельнікаў байкерскага клуба, выставы дэкаратыўна-прыкладных вырабаў народных умельцаў, гандлёвыя кропкі і мінікафэ з пачастункамі, а таксама на пляцоўцы перад Домам культуры, дзе непасрэдна праходзіла свята, «яблыку не было, дзе ўпасці». На дзень вёскі прыйшлі не толькі мясцовыя жыхары, паз’язджаліся з розных гарадоў дзеці і ўнукі вяскоўцаў, прыехалі родзічы і сябры. Заўважылі мы ў Даманавічах і нямала знаёмых з райцэнтра: кажуць, даведаліся, што тут будзе вельмі цікава і прыехалі паглядзець, канцэрт паслухаць.

Традыцыйна свята пачалося з афіцыйнай часткі. З прывітальным словам да землякоў звярнулася старшыня сельвыканкама Алена Кавалькова, якая выказала ўдзячнасць жыхарам, якія сваёй працай і талентамі праслаўляюць родны край, пажадала дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, утульнасці і пяшчоты дома, бязвоблачнага і чыстага неба, міру на роднай зямлі: – Шаноўныя сябры! Тут вы нарадзіліся, выраслі, тут прайшлі вашы шчаслівыя дзіцячыя гады. Родная вёска! З ёй заўсёды звязана нямала радасных падзей, тут дарагая сэрцу кожная сцяжынка, знаёмая кожная лавачка, кожнае дрэўца… А колькі тут выдатных, паважаных людзей, майстроў розных прафесій! Настаўнікі і паштальёны, медыкі і аграномы, паляводы, жывёлаводы – гэтыя людзі ўсім нам знаёмыя, як вядомыя іх справы! Вось яны, героі дня!

Падзячным лістом райсавета дэпутатаў за добрасумленную і шматгадовую працу, актыўную пазіцыю пад апладысменты аднавяскоўцаў узнагародзілі Ларысу Зайцаву, Святлану Фралову, Надзею Грышан, Наталлю Кавалькову. За асабісты ўклад у добраўпарадкаванне населенага пункта – Анатоля Кужэлку. Для ўзнагароджання ветэранаў педагагічнай працы на сцэну запрасілі дырэктара Даманавіцкай школы Любоў Смыкал, якая ўручыла падзячныя лісты Мікалаю Лук’янаву, Таццяне Новак, Людміле Зіновіч, Галіна Яўсеенка. Пачэсную місію адзначыць падзякамі людзей, якія аддалі шмат гадоў працы ў сельскай гаспадарцы, даверылі дырэктару КСУП “Імя Кутузава” Таццяне Процка. Кіраўнік гаспадаркі ўручыла падзячныя лісты і памятныя падарункі Вользе Елісеевай, Любові Кавальковай, Любові Торап, Ганне Салавей, Яўгеніі Міронавай, Таццяне Пінчук, Аляксандру Фралову і іншым ветэранам працы КСУП “Імя Кутузава”. Падзячнымі лістамі ад ЦРБ адзначылі загадчыка ФАПам Ларысу Сцепанееву і санітарку Таццяну Кавалёву. Ад раённага вузла паштовай сувязі павіншавалі начальніка Даманавіцкага РУПС Наталлю Кавалькову і паштальёна Таццяну Гормаш, ветэранаў працы Любоў Башак і Святлану Абрамаву. Не засталіся без узнагарод і працаўнікі культуры Вера Мельнікава, Кацярына Такарская, Мая Ендавіцкая. Памятнымі падарункамі былі адзначаны доўгажыхары і самыя маленькія жыхары аграгарадка, дзеці, якія ў гэтым годзе ідуць у 1 клас, сямейныя пары, якія сёлета адзначылі юбілейныя даты сумеснага жыцця, пачынаючы ад 25 гадоў і заканчваючы 65 гадамі сумеснага жыцця, як Мікалай і Таццяна Окаркавы, работнікі гандлю, ТЦСАН, дзіцячага садка, рамеснікі. Адзначылі падарункамі і гаспадароў лепшых падворкаў – Клаўдзію Майсюкову, Ларысу і Аляксандра Зайцавых, Таццяну і Мікалая Міронавых, Наталлю і Івана Шкабар, а таксама Наталлю і Аляксандра Івановых з вёскі Халоднікі. На працягу ўсёй урачыстай цырымоніі музычнымі нумарамі вяскоўцаў радавалі галасістыя артысткі вакальнага гурта “Альва”, а таксама юныя таленты з Даманавіцкай школы, якія займаюцца ў харэаграфічным ансамблі пад кіраўніцтвам Таццяны Паддубнай.  IMG_8627 IMG_8648  IMG_8658 IMG_8681 IMG_8685 IMG_8698 IMG_8708 IMG_8724 IMG_8728 IMG_8745 IMG_8751  IMG_8770 IMG_8777 Было чым заняцца на свяце дзецям: прыехалі атракцыёны і батуты, гандлёвыя палаткі з цацкамі. Але сапраўдным сюрпрызам для ўсіх маленькіх удзельнікаў свята стала вясёлая пенная вечарынка. IMG_8788 IMG_8800 IMG_8810  IMG_8828 IMG_8833 IMG_8839 IMG_8870 IMG_8875 IMG_8885 IMG_8891 IMG_8898 IMG_8919  IMG_8947 IMG_8950 Юнакам і “хлопцам” крыху старэйшага ўзросту прапанавалі паспрабаваць сябе ў якасці футбалістаў. Але футбол быў не звычайным, а балотным. Запэцканыя ў гразі, але вельмі задаволеныя, спартсмены ганялі мяч па полі і імкнуліся забіць гол у вароты суперніка. IMG_8963 IMG_8970 IMG_8989 IMG_8994 IMG_8996 IMG_8999 IMG_9002 IMG_9022 IMG_9028 IMG_9036 IMG_9043  IMG_9079  IMG_9113  IMG_9121 IMG_9133 IMG_9135  IMG_9146 IMG_9151 IMG_9154 IMG_9158 IMG_9177  IMG_9190 IMG_9199 IMG_9203 IMG_9208  IMG_9215 IMG_9216 IMG_9217 IMG_18646 Працягнуў праграму свята канцэрт ансамбля “Альва” і артыстаў з Міроненскага СДК. А калі сцямнела, неба над Даманавічамі яркімі фарбамі расквеціў каляровы феерверк у гонар малой радзімы і ўсіх яе жыхароў. Таццяна КАПІТАН. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.
Баннер Telegram канала