Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

Дзе карані глыбей, там свята ярчэй: Дзень вёскі адзначылі ў Насавічах

Звычайны суботні дзень для жыхароў Насавіч, Чапчына, Саланіка і Кармы стаў па-сапраўднаму яркім і запамінальным. Дзясяткі аднавяскоўцаў і гасцей сабраліся, каб разам адзначыць свята – Дзень сваіх вёсак. Надвор'е – цудоўнае. Мерапрыемства арганізавалі на свежым паветры каля сельскага дома культуры, тут утульна размясціліся імправізаваная сцэна, фотавыстава " Гісторыя вёскі...", а таксама “глядзельная зала”, якая вельмі хутка напоўнілася.
- Родная зямля, услухайцеся ў сугучча гэтых слоў. У іх шуміць жыта, звініць трэль салаўя, жаўрука над няскошанымі лугамі.
У іх кветкі яблынь пад вясковым акном і пацалунак першага кахання. Гэта месца, дзе мы жывем і працуем, дзе нараджаюцца нашы дзеці, дзе мы знаходзім спакой, працягваючы жыць у нашых справах і нашых нашчадках, – такімі словамі распачала свята загадчыца Насавіцкага сельскага клуба Алена Цяцерыч.
Звычайная ціхая вёска напоўнілася гучнымі галасамі і музыкай, хваляваннем сустрэч і трапятаннем абдымкаў.
Павіншаваў вяскоўцаў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Красюк. Ён падкрэсліў, што менавіта з вёскі,
з зямлі пачынаецца дабрабыт краіны.
- Любоў да роднага краю выхоўваецца і захоўваецца на ўсё жыццё
, і гэтая традыцыя працягваецца сёння, – адзначыў Юрый Фёдаравіч.
Жыхароў вёсак і гасцей свята павітаў старшыня Зел
яночскага сельвыканкама Анатоль Палазнік. Пасля яго праніклівай прамовы наступіла ўрачыстая частка мерапрыемстваўзнагароджанне. Бо дзень вёскі - не проста ўрачыстасць, а нагода выказаць словы падзякі ўсім, хто працуе на зямлі, хто жыве на сяле, захоўвае і адраджае яго традыцыі. Менавіта людзісапраўднае ўпрыгожванне вёскі: працавітыя, сціплыя, якія не прывыклі да славы, але іх жыццё, штодзённая праца – крыніца мудрасці і самаадданасці.
У гэты дзень для іх гучала шмат добрых пажаданняў і цёплых слоў.
Падарункі атрымалі доўгажыхары: Вера Краўцова, якой споўнілася 97 гадоў, Алена Т
орап, якая адсвяткавала 93-годдзе і 92-гадовая Вольга Краўцова.
Асаблівыя словы падзякі прагучалі для сем'яў, якія прайшлі разам доўгі шлях
рука аб руку і ў горы, і ў радасці, у хваробе і здароўі. Яны таксама прымалі віншаванні і атрымалі падарункі.
Сям'я - гэта самыя блізкія людзі, якія падтрымаюць у цяжкую хвіліну і будуць радавацца поспехам больш за ўсіх на свеце. Сям'я
гэта тыя, хто любіць і паважаюць адзін аднаго мама і тата, і іх мілыя, дарагія, чароўныя дзеці. У гэты дзень не былі абдзелены ўвагай і шматдзетныя сем'і: Мікалай і Дыяна Дзейкун і сям'я Анастасіі Піліпейкі, у якой зусім нядаўна на свет з'явіўся самы маленькі жыхар вёскі – Сярожа Піліпейка.
За шматгадовую працу ўшаноўвалі ветэранаў. Усе пералічаныя людзі годныя і працавітыя жыхары, якімі можа ганарыцца малая радзіма.
Працаваць у сельскай гаспадарцы, значыць аддаваць зямлі цяпло сваіх рук, свой клопат, укладваць душу і талент у любімую справу. Заслужаныя ўзнагароды пад бурныя апладысменты ўручылі перадавікам: Сяргею Аборніку, Рыгору Рубаніку, Генадзю Цяцерычу і Марыі Пунтус.
Словы ўдзячнасці былі адрасаваныя і кіраўніцтву філіяла
Зеляночы” “ААТ Калінкавіцкі мясакамбінат", якое стала спонсарам урачыстасці.
Хвілінай маўчання ўшанавалі ўсіх тых, хто не прыйшоў з палёў бітваў Вялікай Айчыннай вайны, хто
адстаяў Перамогу, хто працаваў у тыле, хто аднаўляў і будаваў новыя вёскі, падымаў калгас і доўгія гады працаваў дзеля росквіту родных вёсак.
Святочны настрой,  душэўныя песні падарылі жыхарам і гасцям вёскі таленавітыя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Нас
авіцкага, Залатушскага і Зеляноцкага сельскіх дамоў культуры. Іх музычныя віншаванні напоўнілі сэрцы радасцю і натхненнем.
Кранальныя і вясёлыя, а галоўнае, шчырыя, ад душы вершы прысвяціў родным мясцінам Аляксандр Краўцоў, які сёння пражывае ў Светлагорску, але такое свята не
мог прапусціць.
Вёскі Нас
авічы, Чапчын, Саланік і Карма – маленькія пункты на карце Беларусі, але цэлы сусвет для іх жыхароў. Аднавяскоўцы – гэта вялікая сям'я. Хочацца верыць, што кожная вёска нараджаецца пад шчаслівым сузор'ем, якое засцерагае яе людзей на працягу ўсяго жыцця.

Баннер Telegram канала