Понедельник, 20 апреля, 2026

Радио

Мінкульт прапануе абмеркаваць змяненні ў законы па пытаннях культуры

Мінкульт прапануе абмеркаваць змяненні ў законы па пытаннях культуры
На грамадскае абмеркаванне, як паведамляе Pravo.by, вынесены праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях культуры». Праектам прадугледжана карэкціроўка Кодэкса аб культурыПадатковага кодэкса і іншых законаў у мэтах забеспячэння іх узгодненасці ў частцы, якая тычыцца пытанняў сферы культуры. Распрацоўка праекта выклікана неабходнасцю удасканальвання парадку рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з: дзейнасцю калектываў мастацкай творчасці, творчых саюзаў; увозам і вывазам культурных каштоўнасцей; аховай гісторыка-культурнай спадчыны, бібліятэчнай і музейнай справамі; народнымі мастацкімі рамёствамі, кінематаграфічнай дзейнасцю; арганізацыяй і правядзеннем культурных мерапрыемстваў; дзейнасцю прафесійных і непрафесійных (аматарскіх) і аутэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці, клубных фарміраванняў; унясення іншых змяненняў, звязаных з практыкай прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры. Арганізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Свае меркаванні і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 1 па 10 кастрычніка 2021 г. уключна на электронны адрас: ministerstvo@kultura.by. Святлана НАДЗЕЖДІНА.  
Баннер Telegram канала