Воскресенье, 19 апреля, 2026

Радио

НОВЫ СТАТУС У ПІСЬМЕННІКАЎ МІХАСЯ СЛІВЫ І ВОЛЬГІ РАЎЧАНКІ. Яны атрымалі званне “Пісьменнік года…”

НОВЫ СТАТУС У ПІСЬМЕННІКАЎ МІХАСЯ СЛІВЫ І ВОЛЬГІ РАЎЧАНКІ.  Яны атрымалі званне “Пісьменнік года…”
  слива-равченко копия  Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” на сваім пасяджэнні разгледзеў вынікі індывідуальнай творчай і грамадскай дзейнасці пісьменнікаў рэгіёна ў 2020 годзе. Самым актыўным аўтарам, якія на працягу папярэдняга года стварылі высокамастацкія цікавыя творы і актыўна працавалі з чытачамі, а таксама з нагоды аб’яўлення ў 2021 годзе Года класічнай літаратуры і чытання ў Гомельскай вобласці і з мэтай актывізацыі творчай і грамадска-культурнай дзейнасці літаратараў упершыню было прынята рашэнне аб заснаванні  звання  “Пісьменнік года Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі”. У савеце аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі разглядалася адразу некалькі кандыдатур на вылучэнне і прысваенне статуса “Пісьменнік года” 2020 года. У выніку працяглага абмеркавання аднагалосна было прынята рашэнне аб прысваенні звання “Пісьменнік года Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі” 2020 года  адразу двум аўтарам творчай арганізацыі. Так, самай актыўнай пісьменніцай у намінацыі “Пераклады” прызнана перакладчыца і паэтэса, гамяльчанка Вольга Раўчанка, якая выдала ў 2020 годзе 6 кніг перакладаў замежных паэтаў на беларускую і рускую мовы. А ў намінацыі “Майстра слова” новы статус набыў рагачоўскі літаратар Міхась Сліва, які стварыў і выдаў у 2020 годзе 5 цікавых кніг прозы, у тым ліку духоўна-асветніцкага характару. Пра творчую і культурна-грамадскую дзейнасць палескіх творцаў на працягу года шмат пісалі сродкі масавай інфармацыі, як у Беларусі, так і блізкага і далёкага замежжа. Пісьменнікі, нягледзячы на складаную сітуацыю, звязаную з пандэміяй, праводзілі творчыя сустрэчы з юнымі і дарослымі чытачамі, актыўна прапагандавалі мастацкае слова і чытанне.   Уладзімір ГАЎРЫЛОВІЧ, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі.  
Баннер Telegram канала