Суббота, 25 апреля, 2026

Радио

Праграма Дня беларускага пісьменства

Праграма Дня беларускага пісьменства

XXX Дзень беларускага пісьменства пройдзе 2 – 3 верасня 2023 года ў г.Гарадок Віцебскай вобласці. ПРАГРАМА СВЯТА

30 жнiўня – 3 верасня 2023 года

XXХ Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя

”Дарога да Святыняў“ з Жыватворным Агнём ад Гроба Гасподняга

Свята-Духаў кафедральны сабор (г.Мінск) – Святое поле ля в.Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна – в.Тарасава (Мінскі раён) – г.п.Плешчаніцы, в.Янушкавічы (Лагойскі раён) – Новалукомль (Чашніцкі раён) – Чашнікі – Дуброўна – г.п.Расоны – г.п.Шуміліна, г.п.Обаль (Шумілінскі раён) – г.Гарадок, сталіца ХХХ Дня беларускага пісьменства

2 верасня

11.00-22.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая): Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: ”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства, ”Бацькаўшчына. У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі; больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны), ”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі: выдавецкіх арганізацый краіны; ААТ “Белкніга”; РУП “Белсаюздрук”; ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”; Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“; РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“; РУП “Белпошта”. 12.00-18.00 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя ”Гарадоцкія чытанні” (УА “Сярэдняя школа № 2 імя А.П.Сабалеўскага г.Гарадка”, Невельская шаша, 16). 11.00-20.00 — Фестываль народнай творчасці, паэзіі і фальклору ”Гарадоцкі Парнас“ (гарадскі сквер, вул.Савецкая): - адкрыты конкурс народнай творчасці “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?”; - уручэнне прэміі “Зямляк года Гарадоччыны”; - акцыя “Чытаем паэму “Тарас на Парнасе” разам…”; - этнафлэшмоб, прэзентацыя гісторыка-культурнай спадчыны Гарадоччыны; - час паэзіі “Вераніцынская зорка” (выступленне паэтаў і пісьменнікаў – ураджэнцаў Гарадоцкага раёна – з прэзентацыяй кніг); - літаратурна-паэтычная імпрэза , прысвечаная Году міра і стварэння “Мір ствараем разам”; - пленэр юных мастакоў “Па старонках паэмы “Тарас на Парнасе” - інтэрактыўныя пляцоўкі, розыгрышы, латэрэі, тэматычныя фотазоны; - выступленні творчых калектываў. 11.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “БРСМ” (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2): Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” (стварэнне буктрэйлераў на прачытаную паэму К.Вераніцына “Тарас на Парнасе” і іншыя літаратурныя творы славянскіх аўтараў); Абласны фестываль дзяцей і моладзі “Прастора”: - абласны конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы беларускіх аўтараў “Спадчына” (дзеці і моладзь); - літаратурная віктарына для дзяцей і моладзі “Ведаю роднае слова”; - караоке-марафон “Песня.Бел”; - выстава фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”; - абласныя акцыі “Роднае-народнае” і “Ганаруся роднымі сімваламі”; - стварэнне мурала “Прастора”. 14.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” (вул. Пралетарская, каля гарадскога сквера): віктарыны, конкурсы, квэсты, спаборніцтвы. 11.00-20.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “Беларускі саюз жанчын” (вул. Пралетарская, каля райвыканкама): - чэлендж жаночай паэзіі “У кахання ранейшая сутнасць”; - моладзевы праект “Казкі ад зайкі”; - інтэрнэт-акцыя “Чытаем дзецям”. 11.00-20.00 — “Наш абавязак – памятаць!”. Выязное мерапрыемства ўстановы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны” на базе мабільнага музея з удзелам перасоўнай экспазіцыі (вул. Валадарскага). 11.00-20.00 — Пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Стужка часу Віцебшчыны” з выязным відэацэнтрам “Думкі ў цэнтры на свяце Дня беларускага пісьменства” (вул. Савецкая). 11.00-22.00 — Творчая пляцоўка “Паэтычны партал” (чытанне вершаў навучэнцамі) (гарадскі сквер, вул.Савецкая). 11.00-22.00 — Свята славянскіх традыцый “Павятовы горад” (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая). 11.00-22.00 — Пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (г.Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”). 11.00-22.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры  “П.Броўка. Маё ХХ стагоддзе” (вул. Вароўскага). 11.00-22.00 — Пляцоўка ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (вул. Вароўскага): - выстава “Творцы з азёрнага краю”, прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны, - дзіцячая гульневая майстэрня па творы “Тарас на Парнасе”. 11.00-17.00 — Абласны конкурс “Мір ствараем разам” сярод маладых аўтараў (да 21 года), прысвечаны Году міра і стварэння (пляцоўка каля райвыканкама, вул. Пралетарская, 2). 10.00-12.00 — Паказальныя выступленні (майстар-класы) па спартыўных накірунках: ушу,  мастацкая гімнастыка, каратэ, дартс (спартыўная пляцоўка УА “Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21). 10.00-12.00 — Таварыская сустрэча па міні-футболу сярод дзяцей. Да 100-годдзя з дня нараджэнна ураджэнца г.Гарадка, пісьменніка Хазанскага У.Я. (спартыўная пляцоўка УА “Сярэдняя школа №1 імя І.Х. Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21). 11.00-20.00 — “Мой родны кут”. Выстава выкладчыкаў кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3). 11.00-20.00 — Выстава “Героі беларускай міфалогіі” (мастак В.Слаук, скульптар А.Шпіца) (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3). 11.00-20.00 — “Горад майстроў”. Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА “Нацыянальны тэхнапарк” (вул. Вароўскага). 11.00-20.00 — Выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання” абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага). 11.00-20.00 — “Творчы раўнд. Рамесная карусель”. Выстава народнага клуба ласкутнага шыцця “Рошва“  Полацкага раённага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3). 12.00 — Майстар-клас па ласкутным шыцці майстрамі народнага клуба ласкутнага шыцця “Рошва“ Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3). 11.00-22.00 — Выстава “Кветкавы карагод” (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага). 12.00-14.00 — Гала-канцэрт пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” (УК “Гарадоцкі гарадскі Дом культуры”, вул.Пралетарская, 4). 14.00-15-30 — Вечар сямейнага чытання “Бацькоўскі дар” Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” (УА “Сярэдняя школа № 1 імя І.Х.Баграмяна г.Гарадка”, вул. Пралетарская, 21). 16.00 — Круглы стол “Турыстычны патэнцыял Гарадоцкага раёна. Прэзентацыя турыстычнага маршрута “Гарадоцкі Парнас” з удзелам спецыялістаў дзяржаўнай установы “Нацыянальнае агенцтва па турызму” (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул Вароўскага, 3). 17.15 — Эксклюзіўны паказ фільма “На другом берегу” (УК “Культурна-асветніцкі цэнтр”, вул.Ленінская, 4). 18.15-18.30 — Прэзентацыя абноўленага гарадскога сквера (вул. Савецкая). 18.30-18.45 — Рэканструкцыя гістарычных падзей, прысвечаных Году міра і стварэння “Гарадоцкі кірмаш” (вул.Савецкая). 19.05 — Цырымонія спецыяльнага гашэння памятнага канверта з арыгінальнай маркай, прысвечанай XXХ Дню беларускага пісьменства (вул. Вароўскага). 19.40 — Урачыстая цырымонія ўскладання кветак да Мемарыяльнага комплексу “Неўміручасць” (плошча імя У.І. Леніна): Абвяшчэнне мінуты маўчання.2023 год – 80-годдзе вызвалення г.Гарадка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 20.00–22.00 — УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА (Галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна): Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. 3 верасня 9.00 — Святочная служба і запальванне Святога агню ў храме, перадача Жыватворнага Агню ад Гроба Гасподняга на лампадкі і свечкі прыхаджан (Храм Святой Жываначальнай Троіцы, вул.Камсамольская, 14): Пасадка саду малітвы. 11.00-16.00 — ФЕСТЫВАЛЬ КНІГІ І ПРЭСЫ (вул.Савецкая): Тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі і інтэрактыўныя пляцоўкі ў павільёнах: ”Гарады – сталіцы Дня беларускага пісьменства“ – тэматычныя выставы гарадоў – сталіц Дня беларускага пісьменства; ”Бацькаўшчына. У пошуках страчанага“ – сумесны праект Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ У.Ліхадзедава (аб’екты і экспанаты па гісторыі, культуры і традыцыях Беларусі, больш 40 кніг серыі “У пошуках страчанага”, у якіх сабраны матэрыялы па гісторыі і культуры краіны); ”Кнігі і прэса“ – экспазіцыі: выдавецкіх арганізацый краіны, ААТ “Белкніга”, РУП “Белсаюздрук”, ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Выдавецкі дом ”Беларусь сегодня“, РВУ ”Выдавецкі дом ”Звязда“, РУП “Белпошта”. 11.00-12.30 — Круглы стол “Аб узаемаадносінах літаратуры і выяўленчага мастацтва” з удзелам выкладчыкаў УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” і членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” (УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”, вул.Вароўскага,3). 11.00-15.00 — Кулінарны фестываль “Мара гурмана” (гарадскі сквер, вул Савецкая): - парад кухараў і кухцікаў; - конкурсы тортаў і пірагоў “Квітнеючы край”, прымеркаваны да Году міра і стварэння; - батлы кухараў-прафесіяналаў і кухараў-аматараў па прыгатаванні страў на адкрытым агні і інш. 11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі “БРПА – тэрыторыя дзяцінства” (віктарыны, конкурсы, квэсты, спаборніцтвы) (каля гарадскога сквера, вул. Пралетарская). 11.00-16.00 — Выстава і інтэрактыўная праграма Музея гісторыі беларускай літаратуры  “П.Броўка. Маё ХХ стагоддзе” (вул. Вароўскага). 11.00-16.00 — “Горад майстроў”. Выстава ўстаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Работа інтэрактыўнай пляцоўкі УА “Нацыянальны тэхнапарк” (вул. Вароўскага). 11.00-16.00 — Выстава метадычных матэрыялаў абласнога этапа Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага асветніцтва і выхавання” абласнога інстытута развіцця адукацыі (вул. Вароўскага). 11.00-16.00 — Пляцоўка ДУ “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” (вул. Вароўскага): - выстава “Творцы з азёрнага краю”, прымеркаваная да Году міра і стварэння, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебшчыны; - дзіцячая гульневая майстэрня па творы “Тарас на Парнасе”. 11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “БРСМ” (вул. Пралетарская): Падвядзенне вынікаў абласнога конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” (стварэнне буктрэйлераў на прачытаную паэму К.Вераніцына “Тарас на Парнасе” і іншыя літаратурныя творы славянскіх аўтараў). Абласны фестываль дзяцей і моладзі “Прастора”: - абласны конкурс выканаўцаў беларускай песні на вершы беларускіх аўтараў “Спадчына” (дзеці і моладзь); - літаратурная віктарына для дзяцей і моладзі “Ведаю роднае слова”; - караоке-марафон “Песня.Бел”; - выстава фіналістаў Віцебскага абласнога тура рэспубліканскага моладзевага праекта “100 ідэй для Беларусі”; - абласныя акцыі “Роднае-народнае” і “Ганаруся роднымі сімваламі”; - стварэнне мурала “Прастора”. 11.00-16.00 — Свята славянскіх традыцый “Павятовы горад” (тэматычныя пляцоўкі гарадоў і паселішч Прыдзвіння: Бешанковічы, Сянно, Орша, Лепель, Полацк, Дзісна, Відзы і г.д.) (вул. Савецкая). 11.00-16.00 — Пляцоўка рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі “Стужка часу Віцебшчыны” з выязным відэацэнтрам “Думкі ў цэнтра на свяце Дня беларускага пісьменства” (вул. Савецкая). 11.00-16.00 — Інтэрактыўная пляцоўка ГА “Беларускі саюз жанчын” (вул. Пралетарская, 2, каля райвыканкама): -         чэлендж жаночай паэзіі “У кахання ранейшая сутнасць”; -         моладзевы праект “Казкі ад зайкі”; -         інтэрнэт-акцыя “Чытаем дзецям”. 11.00-16.00 — Пляцоўка Музея беларускага кнігадрукавання (г.Полацк) (вул. Вароўскага, побач з УК “Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”). 11.00-16.00 — Выстава “Кветкавы карагод” (прэзентацыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва) (вул. Вароўскага). 11.00-12.15 — “Мірная, моцная, суверэнная” . Літаратурна-мастацкая імпрэза Грамадскага аб’яднання ”Саюз пісьменнікаў Беларусі“ (Галоўная сцэна, плошча імя У.І. Леніна). 12.15-12.40 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” сярод творчай моладзі “Золотое перо “Белой Руси”-2022” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна). 12.40-13.00 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу Міністэрства інфармацыі і Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму сярод журналістаў СМІ на тэму ўборачнай кампаніі 2023 года “Хвала рукам, что пахнут хлебом” (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна). 14.00-15.00 — ЗАКРЫЦЦЁ XXХ ДНЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА. Перадача вымпела гораду–сталіцы Дня беларускага пісьменства 2024 года (Галоўная сцэна, плошча імя У.І.Леніна). 18.00 — Эксклюзіўны паказ фільма “На другом берегу” (УК “Культурна-асветніцкі цэнтр”, вул.Ленінская, 4).


Баннер Telegram канала