Воскресенье, 26 апреля, 2026

Радио

У Навінках прайшоў традыцыйны абрад пераносу свячы

Штогод на другі дзень Троіцы жыхары вёскі Навінкі ладзяць абрад “Перанос свячы”. Традыцыя дзяліцца святым агнём з суседзямі ў гэтым населеным пункце існуе з даўніх часоў. Дзякуючы шчырай веры і старанням вяскоўцам, якія шануюць і захоўваюць сваю гісторыю і народныя традыцыі, яна захавалася па сённяшні дзень.
У дзень Святога Духа, які сёлета праваслаўныя вернікі адзначылі ў панядзелак 24 чэрвеня, настаяцель Васілевіцкага Свята-Міколінскага храма айцец Павел правёў службу ў хаце Аляксандра і Таццяны Крот, дзе свяча стаяла ўвесь мінулы год. А затым ікону Святой Троіцы, свячу і драўляны крыж урачыста ўсёй вёскай перанеслі да новых гаспадароў – Васіля і Жанны Мельчанка.
Ікону па традыцыі ўпрыгожылі кветкамі, а дарогу да хаты, што прымала свячу, заслалі даматканым палатном. Па традыцыі ікону неслі незамужнія дзяўчаты, і ўсе жыхары і госці вёскі імкнуліся прайсці пад ёю тройчы, каб іх не абмінула цудадзейнае святло. Некаторыя дзеля гэтага прыехалі з іншых населеных пунктаў.
Новыя гаспадары сустрэлі свячу пасярэдзіне дарогі, абмяняліся са старымі хлебам-соллю, пакланяліся адзін аднаму.

Баннер Telegram канала