Пятница, 24 апреля, 2026

Радио

Яскравы калейдаскоп талентаў і народнай мудрасці сабрала у Калінкавічах свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”

Яскравы калейдаскоп талентаў і народнай мудрасці сабрала у Калінкавічах свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ”
P1017151 Адкрытае свята народных традыцый “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ” сабрала ў мінулую суботу ў раённым Доме культуры творчыя калектывы з усiх куточкаў Беларусi. Усяго – больш за тры з паловай сотні ўдзельнікаў з Гомельскай, Брэсцкай, Магілёўскай, Мінскай абласцей і сталіцы рэспублікі, узрост якіх вар'іраваўся ад 7 да 86 гадоў. P1017157  P1017166 P1017168 На працягу 9 гадзін яны ўдзельнічалі ў адкрытым фальклорным конкурсе «ФОЛК-ФЭСТ», XI абласным конкурсе выканаўцаў народных бытавых танцаў «ТАНЦ-ФЭСТ «Вытокі» і адкрытай выставе выданняў па народных традыцыях «КЛЮЧЫ-ФЭСТ». Свята садзейнічала аднаўленню, захаванню і пераемнасці традыцыйнага спеўнага і танцавальнага мастацтва Беларусі, далучэнню маладога пакалення да нацыянальнай культурнай спадчыны. Яно прадэманстравала самыя прыгожыя і яскравыя напрамкі традыцыйнай народнай культуры. P1017170 P1017182 P1017186 P1017189 Адкрыў свята конкурс фальклору “ФОЛК-ФЭСТ”, на якім удзельнікі прадставілі абрадавыя і пазаабрадавыя песні сваёй мясцовасці, карагоды, танцы, скокі і прыпеўкі, інструментальную музыку, паданні, прымаўкі, байкі і легенды. Калінкавіцкі раён ў гэтым конкурсе прадстаўлялі народны фальклорны ансамбль “Бярозаўскія пералівы” Бярозаўскага СДК і фальклорны ансамбль “Аўцюкоўскія гаспадыні” Вялікааўцюкоўскага сельскага клуба-бібліятэкі. Бярозаўцы выступілі са сваімі знакамітымі мясцовымі найгрышамі, а аўцюкоўцы паказалі элементы вясельнага абраду. P1017191 P1017193 P1017198 P1017204 P1017206 P1017208 P1017217 P1017219 P1017224 ХІ абласны конкурс выканаўцаў народных бытавых танцаў «ТАНЦ-ФЭСТ «Вытокі» праходзіў у 5 ўзроставых катэгорыях. “Лявоніха”, “Кракавяк”, “Базар”, “Мікіта”, “Каробачка”, “Падыспань”, полька – гэтыя танцы пакінулі нам у спадчыну нашы продкі. Іх выконвалі на сцэне РДК дзіцячыя і юнацкія танцавальныя пары, моладзь, культработнікі, носьбіты танцавальнага фальклору амаль з усіх раёнаў Гомельшчыны. P1017225 P1017228 P1017229 P1017238 Сказаць, што гэта было прыгожае свята народных традыцый, пэўна, будзе мала. “КРЫНІЦЫ-ФЭСТ” стаў сапраўдным калейдаскопам творчасці, скарбніцай талентаў, народнай мудрасці, культурнай спадчыны. Гэта ж наша, роднае, народнае. Таццяна КАПІТАН. Фота аўтара.
Баннер Telegram канала