Суббота, 25 апреля, 2026

Радио

Дзень добры, ніўка залатая! Камбайнаў просіць хлебны акіян

Дзень добры, ніўка залатая! Камбайнаў просіць хлебны акіян
IMG_0670Па добрай вясковай традыцыі ў пачатку жніва для хлебаробаў СУП “Даманавічы-Агра” зладзілі зажынкі. На рапсавым полі ва ўрочышчы “Рубеж” роўненькай шарэнгай выстраіліся камбайны. Побач з імі – камбайнерскія экіпажы. Менавіта яны будуць на перадавой у час самай важнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборкі хлеба новага ўраджаю. IMG_0681 IMG_0684 IMG_0687На жніве ў гаспадарцы будзе працаваць пяць камбайнаў і тры адзінкі тэхнікі на адвозцы зерня. Як і ў мінулыя гады, склаліся тут і сямейныя экіпажы. Мікалай Бічоў будзе працаваць разам са сваёй жонкай Аксанай. Уладзімір Гадлеўскі ў памочнікі ўзяў сына Анатолія. IMG_0690Настрой удзельнікаў свята цалкам адпавядаў значнасці падзеі. Жніўнымі песнямі хлебаробаў віталі самадзейныя артысты Казловіцкага сельскага клуба: “Дзень добры, ніўка залатая! Камбайнаў просіць хлебны акіян…” IMG_0693 IMG_0695 IMG_0701 IMG_0705З вянцом працы камбайнераў павіншавалі выконваючы абавязкі кіраўніка гаспадаркі Мікалай Пазняк і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Вольга Латышава, галоўны аграном Аляксандр Капытаенка, а таксама старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Галіна Нікуліна, якая, каб заахвоціць хлебаробаў на добрую працу, уручыла кожнаму падарунак – футболку і кепку з прафсаюзнай сімволікай. IMG_0707 IMG_0712 IMG_0713 IMG_0719 IMG_0732 IMG_0736 IMG_0740 IMG_0752 IMG_0758 IMG_0762 IMG_0767 IMG_0774
Баннер Telegram канала