Пятница, 24 апреля, 2026

Радио

Пад покрывам Святой Тройцы. У Навінках правялі абрад пераносу свячы

Пад покрывам Святой Тройцы. У Навінках правялі абрад пераносу свячы
181 У нядзелю праваслаўныя вернікі адзначылі адно з дванаццаці галоўных свят – Дзень Святой Тройцы, якая адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня і завяршае вясенні цыкл свят. Сыходам у наш свет Святога Духа Бог явіў людзям сваё трыадзінства, што ён існуе ў трох іпастасях: Бог Айцец, Бог Сын і Бог Святы Дух. Дарэчы, дзень сыходу Святога Духа лічыцца днём стварэння хрысціянскай царквы. У народных жа традыцыях надыход Тройцы азначаў заканчэнне вясновых палявых работ. 369 525 Традыцыйна на другі дзень Тройцы, у Дзень Святога Духа, у Навінках правялі ўрачысты абрад “Перанос свячы”. Традыцыя дзяліцца святым агнём з суседзямі існуе ў гэтым населеным пункце х даўніх часоў. У дзень Святога Духа ікону Святой Тройцы, свячу і вялікі драўляны крыж усёй вёскай перанеслі з хаты Марыі Белай, дзе яны захоўваліся ўвесь мінулы год, да новых гаспадароў – Аляксандра і Таццяны Крот. 773 907 Пасярэдзіне палатна, якім падчас правядзення абраду ўсцілаюць дарогу, старыя і новыя гаспадары абмяняліся хлебам-соллю, пакланяліся адзін аднаму, пасля чаго сям’я Крот прыняла свячу. Іх хата на цэлы год стане для вяскоўцаў своеасаблівай царквой, у якой будзе выпраменьвацца цудадзейнае святло. Пакуль ікону неслі, усе жадаючыя паспелі прайсці пад ёю, каб атрымаць заступніцтва і збаўленне. Некаторыя дзеля гэтага прыехалі з іншых населеных пунктаў. 984 Потым у хаце Кратоў адбылося набажэнства і асвячэнне вады. Таццяна КАПІТАН.
Баннер Telegram канала