Среда, 22 апреля, 2026

Радио

Разгарайся, купальскі касцёр, і іскрыся

Разгарайся, купальскі касцёр, і іскрыся
IMG_2637 Гулянне, прысвечанае народнаму святу Купалле, традыцыйна адбылося 6 ліпеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку.  IMG_2642 На працягу ўсяго дня засмажаны шматдзённай спякотай горад чакаў дажджу,які мусіў пачацца акурат пад вечар, калі ў парку пачалося свята. Але гэта не спалохала адпачываючых і ніяк не пашкодзіла святочнай праграме. Дождж то пачынаўся, то сціхаў, вецер ганяў на небе хмары, а людзі адпачывалі. Свята ў гэтым годзе прыйшлося на працоўны дзень, і пасля работы гаражане прыемна бавілі ў прахалодзе вечар серады. IMG_2663 Са старажытных часоў Купалле сімвалізуе росквіт прыроды, яднанне яе з чалавекам, культ агню, вады і сонца. Нашы продкі лічылі, што ноч з 6 на 7 ліпеня чароўная, незвычайная. Раней у купальскую ночку моладзь збіралася на берагах рэк і азёр – дзяўчаты плялі вянкі, пускалі іх па вадзе, варажылі, спявалі песні. Хлопцы палілі вогнішчы, скакалі праз іх па адным і ў парах з дзяўчынамі. IMG_2676  IMG_2683 IMG_2689 Некаторыя элементы старадаўняга абраду захаваліся і па сённяшні дзень. Праз вогнішча сёння ўжо не скачуць, але запальваюць яго, як і раней, плятуць купальскія вянкі і варожаць. Наблізіцца да народных вытокаў жыхарам і гасцям горада дапамагла цікавая праграма “Купальскія забавы”, падрыхтаваная супрацоўнікамі культуры. IMG_2695  IMG_2722 Гучалі купальныя песні, тэатралізаваная пастаноўка “На Івана, на Купалу” сабрала каля галоўнай сцэны нямала гледачоў. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў шматлікіх гульнях і конкурсах, танцавалі і спявалі, варажылі. Па традыцыі ўдзельнікам свята прапанавалі знайсці папараць-кветку. Згодна павер’ю, той, хто яе адшукае, будзе мець шчасце, долю і дабрабыт. Спадзяемся, што ў таго юнака, што здолеў яе адшукаць, усяго гэтага будзе ўдосталь. IMG_2725 IMG_2731  IMG_2736 Непадалёку ад сцэны працавала “Купальская лаўка”, там можна было набыць купальскія вянкі і абярэгі. Прыемна адзначыць, что народныя традыцыі ў нашым раёне жывуць. Яскравы доказ таму – за купальскімі вянкамі ўтварылася цэлая чарга з дзяўчат і жанчын. Творчы калектыў Шііцкага сельскага клуба ледзь спраўляўся з пляцяннем святочнага аксэсуара з жывых кветак і траў. Вясёлы тон мерапрыемству задавалі вакальныя ансамблі “Галасы Калінкавіч”, “Медуніца” Антонаўскага СДК, “Чапурушкі”, артысты Шыіцкага сельскага клуба і дзяўчаты з ансамбля “Альва” раённага Дома культуры. IMG_2739  IMG_2744 IMG_2764 Кульмінацыяй свята, як і стагоддзі таму, стаў абрад «Варажба на каханне i шчасце» з запускам вянкоў на ваду і запальванне купальскага вогнішча – нездарма ж Купалле называюць святам агню. Менавіта агонь быў сімвалічным увасабленнем магутнасці сонца. Існуе нават павер’е: у вогнішчы купальскім можна спаліць усе нягоды і смутак. IMG_2791 IMG_2801 IMG_2804 IMG_2807 IMG_2812 IMG_2815 IMG_2823 IMG_2830 IMG_2836  IMG_2850 IMG_2863 IMG_2869 IMG_2886 “Разгарайся, купальскі касцёр і іскрыся, Падыходзь, заводзь карагод, весяліся, Смех і песні гучаць хай да зор, Разгарайся, іскрыся, касцёр!” – зазывалі вядучыя-купалінкі ўдзельнікаў свята. Потым яны запрасілі ўсіх на купальскую танцавальную праграму. IMG_2901  IMG_2909 IMG_2913 Таццяна КАПІТАН. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.
Баннер Telegram канала