Суббота, 19 сентября, 2026

Радио

Сёння ў Вялікіх Аўцюках святкуюць дзень роднай вёскі

Аўцюкі сяло такое, што няма такіх нідзе!

Сёння ў Вялікіх Аўцюках асаблівы дзень — там святкуюць дзень роднай вёскі.

Надвор’е — проста цудоўнае, як на замову. У паветры разліваецца музыка, чуецца дзіцячы смех, працуюць атракцыёны, а на душы становіцца светла ад таго, што атрымалася сабрацца разам.

Нішто так не радуе, як магчымасць сустрэцца з землякамі на сваёй малой радзіме, абняць старых знаёмых і адчуць сапраўднае адзінства. Аўцюкі, са святам вас!
Баннер Telegram канала