Четверг, 23 апреля, 2026

Радио

У рэстаране “Прыпяць” праходзяць Дні беларускай кухні

У рэстаране “Прыпяць” праходзяць Дні беларускай кухні
IMG_0944 Жыхароў нашай краіны аб’ядноўвае не толькі агульная гісторыя, тэрыторыя, культура, традыцыі, мова, але і культура харчавання, любімыя стравы, якія гатавалі ў даўніну нашы бабулі, а сёння працягваем гатаваць мы. Пакажыце мне таго, хто ніколі не спрабаваў ці не любіць дранікі і бабку, пышныя аладкі са смажаным мясам і яйкамі. Упэўнена, такіх сярод беларусаў знойдзецца мала.  IMG_0924 Адметнасць беларускай кухні — у шырокім выбары страў з бульбы, а таксама разнастайных каўбас, круп і грыбоў. Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня народнага адзінства рэстаран “Прыпяць” прапанаваў сваім наведвальнікам прыняць удзел у Днях беларускай кухні, пасмакаваць нацыянальныя стравы і пачаставацца самымі распаўсюджанымі прысмакамі. Трэба адзначыць, што святочнае меню не абыйшлося без дранікаў, бабкі і іншых страў з бульбы, якую так любяць беларусы. IMG_0927 IMG_0934 Дні беларускай кухні ў рэстаране пройдуць 15 і 16 верасня. Як паведаміла загадчык вытворчасці Святлана Станько, з першых страў наведвальнікам прапануюць суп з бульбай, рысам і фрыкадэлькамі; боршч лянівы з грыбамі, хатні боршч з пампушкамі і грыбамі; пярловы суп з белымі грыбамі і смятанай. IMG_0936 IMG_0941 Вельмі падабаецца наведвальнікам рэстарану салата “Беларуская” з пячонкай, яйкам і салёным агурком. На гарачае падаюць бабку бульбяную з каўбасой і смятанай, дранікі з тварагом, катлеты “Беларусачка” і “Па-беларускі”, пярловую кашу з грыбамі, смажаніну “Прыбужжа”, наліснікі з начыннем з бульбы і шкварак, мачанку, запечаную ў смятане з морквай рыбу, пячонку па-хатняму, начыненую мясам бульбу. IMG_0957 IMG_0961 На дэсерт – тварожныя пышкі са смятанкай, калабкі з разынкамі, духмяныя сырнікі, кісель і кампот з журавін. І гэта далёка не ўсе стравы, якімі можна пачаставацца 15 і 16 верасня. У абедзеным меню іх значна больш. IMG_0967 IMG_0973 Напрыканцы прапануем загадчыку вытворчасці падзяліцца некаторымі рэцэптамі нацыянальных беларускіх страў, якія кожны з нас зможа прыгатаваць дома. Безумоўна, перавагу аддадзім стравам з бульбы. Яны і смачныя, і гатуюцца не цяжка. Бабка бульбяная з каўбасой Бульбу трэба палупіць і надраць на тарцы. Дадаць сметанковае масла альбо маргарын, муку, соль, спецыі. Добра перамяшаць. Нарэзаць дробнымі кавалачкамі сала і абсмажыць яго з цыбуляй. Дадаць нарэзаную смажаную каўбасу. Маленькія гаршчочкі змазваем тлушчам. Накладваем туды бульбяную масу і каўбасу з салам і цыбуляй, потым зноў бульбяную масу і так некалькі разоў, пакуль гаршчочак не напоўніцца. Зверху змазваем тлушчам і ставім запякаць пры t 250-280 градусаў. Калі будзеце падаваць на стол, абавязкова дадайце смятану. Бульба, фаршыраваная мясам (кручонікі) У сырых аблупленых бульбінах робім паглыбленні, якія потым начыняем фаршам. Для яго прыгатавання нам спатрэбіцца свініна, курыца, цыбуля. Начыненыя бульбіны абсмажваем на патэльні, складваем у сатэйнік, заліваем смятаннай падліўкай і запякаем пры t 250 градусаў. Гатовыя кручонікі пасыпаць зелянінай. Смачна есці! Таццяна КАПІТАН. Фота Мікалая БАРЫСЕНКІ.
Баннер Telegram канала