Среда, 22 апреля, 2026

Радио

Жыхары Буды, Вішара і Смалянкі адзначылі свята вёскі

Жыхары Буды, Вішара і Смалянкі адзначылі свята вёскі
IMG_4107 Адбылася гэта падзея у апошнюю суботу ліпеня ў цэнтры вёскі Буда на пляцоўцы каля клуба. Удзельнікі свята цудоўна правялі час, пабачыліся ў нефармальных абставінах і павесяліліся ад душы. Згадзіцеся, за штодзённымі клопатамі і справамі вяскоўцам рэдка выдаецца магчымасць сабрацца разам, па-сапраўднаму адчуць сябе землякамі. А тут такая падзея! IMG_4109 IMG_4114 IMG_4122 IMG_4127 IMG_4130 IMG_4132 IMG_4136 IMG_4142 IMG_4146 Са святам малой радзімы жыхароў Буды павіншавалі старшыня Дудзіцкага сельвыканкама Вольга Сенько, ганаровая госця свята – старшыня райсавета дэпутатаў Наталля Мохарава і старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Мікалай Буцэнка. IMG_4151 Сёння ў Будзе пражывае 200 жыхароў. У Смалянцы – два дзясяткі чалавек, не ўлічваючы некалькіх дзясяткаў дачнікаў. Толькі трое жыхароў засталося ў Вішары. Для кожнага з іх у вядучых свята – творчага калектыву Дудзіцкага СДК – знайшліся добрыя словы. Асобных жыхароў вёсак адзначылі граматамі і падзячнымі пісьмамі ў той ці іншай намінацыі. IMG_4160   За шматгадовую плённую працу ў аграпрамысловым комплексе раёна і асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё сельсавета Падзячны ліст райвыканкама пад апладысменты аднавяскоўцаў Наталля Мохарава ўручыла ветэрану працы Валянціне Лаеўскай. IMG_4171 Падзячны ліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама атрымала гаспадыня свята – загадчыца сельскага клуба і памочніца старшыні сельвыканкама па вёсцы Буда Віорыка Яўсеенка. IMG_4174 Падзячным лістом Калінкавіцкай ЦРБ адзначылі фельчара Будскага ФАПа Сяргея Курыла. Па традыцыі на свяце ўзгадалі старажылаў і маленькіх, юбіляраў і самых працавітых вяскоўцаў.   IMG_4193 IMG_4197 IMG_4201 IMG_4211   IMG_4219 Падарункі ад сельвыканкама атрымалі: старэйшая жыхарка вёскі 88-гадовая Ніна Шарай; самая малодшая жыхарка Буды Аліна Карымава, якая нарадзілася ў маі; шматдзетныя сем’і Мельнічэнка-Каваленка, Паўлавы, Коршак, Булаўка. IMG_4226 IMG_4235 Затым старшыня сельвыканкама Вольга Сенько аб’явіла вынікі конкурсу падворкаў і ўручыла таблічку “Сядзіба ўзорнага парадку” яго пераможцы – Таццяне Ісаевай з Буды. Адзначылі на свяце юбіляраў гэтага года і імяніннікаў месяца. Асобна павіншавалі адзінага першакласніка з Буды Глеба Будніка, які 1 верасня пачне вучыцца ў школе. Цырымонія ўзнагароджання суправаджалася прыгожымі канцэртнымі нумарамі. Сваю творчасць і добры настрой удзельнікам свята дарылі вакальны ансамбль “Чапурушкі”, Мікалай Буцэнка і творчы калектыў Дудзіцкага СДК. IMG_4244 Удзельнікі свята ўвесь канцэрт з задавальненнем пляскалі ў далоні, а хто і наогул кінуўся ў скокі. І дзеці, і дарослыя маглі паспрабаваць свае шанцы ў бяспройгрышнай латарэі і выйграць галоўны прыз – качку, гуся ці кроліка. IMG_4184 Трэба, адзначыць, што пашанцавала многім. Самай першай гуся выйграла дзяўчынка Ганна, якая прыехала з Масквы да бабулі ў госці. Ураджэнцы Буды, а зараз жыхарцы Дудзічаў Вікторыі Шапецька пашанцавала выйграць трусяня. IMG_4216 Непадалёку ад латарэі размясцілася палявая кухня, дзе можна было пачаставацца наварыстай юшкай і шашлыкамі. Пасля ўрачыстай часткі пачалася дыскатэка з конкурснай праграмай. А калі сцямнела, неба над Будай расквеціў святочны салют. Таццяна КАПІТАН.
Баннер Telegram канала