Праект “Радзімы спадчына – наш гонар” – сярод лепшых у рэспубліцы
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі 29-30 лістапада адбылiся заключныя мерапрыемствы III рэспубліканскага фестывалю-конкурсу даследчых праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, прысвечанага Году міру і стварэння.
У фінале прымалi ўдзел 23 лепшых праекта з усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод іх – праект “Радзімы спадчына – наш гонар” навучэнцаў вакальнай студыі "Маэстра" і аб'яднанняў па інтарэсах "Умелыя ручкі", "Інфазнайка" цэнтра творчасці дзяцей і моладзі напісаны пры садзейнічанні намесніка дырэктара Людмілы Дубінінай, загадчыка аддзела Ганны Сахно, метадыста Таццяны Лежынай і педагогаў дадатковай адукацыі Валянціны Севярын і Ніны Табулінай.
Творчую абарону-прэзентацыю праекта прадставілі навучэнцы ЦТДіМ Вікторыя Новік, Навум Белы, Арына Цвяткова, Іван Севярын, Вольга Шуцько, Юлія Іваненка, Паліна Марціновіч, Вікторыя Кіршчына. Рабяты выступілі вельмі годна, і як вынік – Дыплом III ступені ў намінацыі "Культурныя традыцыі і абрады роднага краю".
У праекце “Радзімы спадчына – наш гонар” расказваецца пра абрад “Перанос свячы”, які захаваўся ў вёсцы Навінкі нашага раёна. Працуючы над ім, навучэнцы і педагогі дасканала пазнаёміліся з абрадам, сімволікай абрадавых прадметаў, атрымалі старажытны рэцэпт выпякання хлеба, паглядзелі, як ткуць палатно і паспрабавалі ткаць самі, вышылі ручнік і ўпрыгожылі яго карункамі, распрацавалі буклет. Вынікам сумеснай працы стала тэатралізаваная пастаноўка абрада і ўключэнне яго ў рэпертуар вакальнай студыі “Маэстра”, а таксама папулярызацыя мясцовага абрада ва ўстановах адукацыі раёна.
Лера ЛАПКО.